БЕЛ Ł РУС

Віцебская мытня не пусціла 20 т бананаў, што везлі з Расіі

8.12.2014 / 09:42

Мытныя органы спынілі спробу незаконнага правозу праз беларускую мяжу дваццаці тон бананаў, сотняў літраў спірту і амаль паўтысячы пачкаў цыгарэт.

Рух грузавога транспартнага сродку, у якім перамяшчаўся тавар «бананы свежыя» у колькасці 20 тон, пры перамяшчэнні з тэрыторыі Расіі ў Рэспубліку Беларусь быў прыпынены 5 снежня ў ходзе правядзення спецыяльнага мытнага мерапрыемства службовымі асобамі Віцебскай мытні ў раёне вёскі Юхавічы Расонскага раёна. Машыну накіравалі для правядзення фітасанітарнага кантролю падкаранціннай прадукцыі.

У ходзе праверкі было выяўлена неадпаведнасць этыкетак на скрынках з названымі ў транспартных (перавозачных) дакументах звесткамі. У сувязі з гэтым было загадана вяртанне грузу на тэрыторыю Расійскай Федэрацыі.

Таксама быў спынены мікрааўтобус пад кіраваннем расіяніна. У машыне, як высветлілася, перавозіліся 400 літраў этылавага спірту і 490 пачкаў расійскіх цыгарэт.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула