БЕЛ Ł РУС

У Красным пад Маладзечнам жорстка забілі грамадзяніна Туркменістана

8.12.2014 / 10:34

Познім вечарам 5 снежня на пероне чыгуначнай станцыі «Уша» 52-гадоваму грамадзяніну Туркменістана нанеслі нажавыя раненні. Пацярпелага раніцай у 4:25 знайшлі мёртвым у зале чакання.

На целе загінулага знайшлі шматлікія колата-рэзаныя раны грудной клеткі і жывата.

Загінулы быў раней судзімы за прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання. Ён не меў пэўнага месца жыхарства і роду заняткаў.

Вызначылі, што раненні нанеслі 5 снежня апоўначы на пероне нажом. Ён спрачаўся з нецвярозым мясцовым жыхаром, якога і падазраюць у забойстве.

Падазраваны нідзе не працуе. Раней судзімы за разбой і невыкананне патрабаванняў прэвентыўнага нагляду.

Яго затрымалі і размясцілі ў камеры ізалятара часовага знаходжання.

Крымінальную справу забойства па артыкуле «Забойства».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула