БЕЛ Ł РУС

Вялікі князь Сцяпан

12.12.2014 / 12:11

Nashaniva.com

12 снежня 1586 у Гродне сканаў Сцяпан Батура — вялікі князь літоўскі і адзін з найлепшых кіраўнікоў Беларусі за ўсю гісторыю.

Граматы, падпісаныя яго энергічным, размашыстым Stephanus Rex, можна пабачыць у гістарычным музеі ў Вільні.

Варта падзякаваць гэтаму трансільванцу за Полацк. Невядома, ці быў бы такі горад у складзе Беларусі і ці быў бы такі горад наагул, каб Батура не адбіў яго ў Івана Жахлівага.

Дзякуючы яму набыла непаўторнае сваё аблічча і Горадня. Яна была каралеўскім горадам за Батурам. Нельга не ўспомніць і Віленскі ўніверсітэт, з якога выйшла мноства слынных асобаў нашай гісторыі. Ён быў заснаваны ў 1579 годзе прывілеем вялікага князя Сцяпана.

Труна Батуры ў падвалах Кракаўскага замку адзіная засыпаная кветкамі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула