БЕЛ Ł РУС

Парашэнка: «Мінская сустрэча» можа прайсці ў гэту нядзелю

17.12.2014 / 15:06

фота з twitter прэзідэнта Украіны

Наступнае пасяджэнне трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі ва Украіне можа прайсці ў Мінску ў нядзелю, 21 снежня.

Пра гэта заявіў прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка на прэс-канферэнцыі па выніках перамоваў з прэзідэнтам Польшчы Браніславам Камароўскім ў Варшаве ў сераду.

«Ёсць надзея, што ў нядзелю ў Мінску адбудзецца пасяджэнне трохбаковай кантактнай групы», — сказаў ён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула