БЕЛ Ł РУС

NASA перадала гаечны ключ у космас па электроннай пошце

20.12.2014 / 10:22

Аляксандр Арсёнаў

Астранаўту Бары Уілмару на Міжнароднай касмічнай станцыі спатрэбіўся гаечны ключ. Зламаў, згубіў забыў узяць — не важна, проста трэба. Што рабіць NASA? Скінуць прадмет па электроннай пошце, піша Wired.

Бары Уілмар і раздрукаваны ў космасе ключ. Фота: NASA

Каліфарнійская кампанія Made in Space празнала пра патрэбу Уілмара ў тарцовым гаечным ключы з ляшчоткай. Для 3D-прынтара, што кампанія раней паставіла на МКС, хутка быў распрацаваны макет ключа патрэбнага памеру.

Гэта першы аб’ект, «раздрукаваны» ў космасе на патрэбу астранаўта.

Але гэта не першы аб’ект, «раздрукаваны» ў космасе. З лістапада астранаўты праводзілі тэсты касмічнага 3D-друку ды раздрукавалі 21 аб’ект, адзін з якіх нават быў запчасткай для 3D-прынтара. Усе тэставыя аб’екты астранаўты вярнуць на Зямлю. Магчыма, ключ Уілмару дазволяць пакінуць сабе.

3D-прынтары дазволяць астранаўтам не чакаць патрэбных інструментаў да наступнага рэйсу з Зямлі, а проста замаўляць эскізы, атрымліваць іх на электронную пошту і самім на арбіце ствараць неабходныя аб’екты.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула