БЕЛ Ł РУС

У нядзелю ў мінскіх абменніках валюта ў наяўнасці была

21.12.2014 / 21:57

Сяргей Гезгала

А якая сітуацыя ў Вашых рэгіёнах? Пішыце ў каментах

Валюта была ў наяўнасці ва ўсіх абменніках, у якіх пабывалі ў Мінску карэспандэнты «Нашай Нівы». З улікам 30-працэнтавага збору даляр прадаюць прыкладна па 14500, еўра — за 17500.

Паводле назірання нашых карэспандэнтаў, людзі амаль не здаюць валюты. Спрацоўвае псіхалагічны бар'ер: як так, прадаваць па 11000, калі тое даводзіцца купляць за 14500.

Звестак ад Нацыянальнага банку пра аб'ёмы куплі і продажу валюты насельніцтвам і суб'ектамі гаспадарання пасля ўвядзення збору пакуль не публікавалася.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула