Былы намеснік старшыні Вайсковага суда Беларусі асуджаны да 14 гадоў калоніі
Былы намеснік старшыні Вайсковага суда Беларусі Юрый Тузаў асуджаны да 14 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Другі фігурант справы Сяргей Шымчук прысуджаны да 2 гадоў 6 месяцаў абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Юрый Тузаў абвінавачваўся ў здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных ч.3 арт.430 (атрыманне хабару) КК Беларусі.
Сваю віну былы намеснік старшыні суда не прызнаў.
Сяргей Шымчук абвінавачваўся ў здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных ч.6 арт.16 (саўдзел у злачынстве) і ч.2 арт.431 (дача хабару) КК Беларусі. Ён цалкам прызнаў сваю віну.