БЕЛ Ł РУС

Упершыню ніводзін беларускі тэлеканал не паказаў навагодні зварот Пуціна

1.01.2015 / 01:09

ЯМ

Віншаванне прэзідэнта Расіі было заяўлена ў праграме «РТР-Беларусь», аднак кіраўніцтва тэлеканал усё ж вырашыла паказаць зварот Аляксандра Лукашэнкі.

Упершыню ў найноўшай гісторыі беларускія тэлеканалы не транслявалі святочны выступ прэзідэнта Расіі.

Абсурдная сітуацыя, калі беларусаў спачатку віншаваў прэзідэнт чужой краіны, захоўвалася два дзесяцігоддзі. Многія сем’і сустракалі Новы год «па Маскве» ў 23.00, а пасля «па Мінску» апоўначы. Праз перавод стрэлак маскоўскі і мінскі час цяпер супадаюць, таму беларускія тэлеканалы мусілі вырашыць, чый выступ паказваць.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула