БЕЛ Ł РУС

У навагоднюю ноч у Гомелі 17-гадовая дзяўчына скончыла жыццё самагубствам

1.01.2015 / 16:37

Nashaniva.com

Прыкладна а шостай гадзіне 1 студзеня каля 16-павярховага дома ў Савецкім раёне Гомеля было знойдзена цела 17-гадовай дзяўчыны.

Паводле папярэдняй інфармацыі, яна ўчыніла самазабойства, кінуўшыся з агульнага балкона шматпавярховага дома.

Як паведаміла БелаПАН крыніца ў праваахоўных органах, дзяўчына святкавала Новы год з сяброўкамі. Паміж імі ўзнік канфлікт, і дзяўчына некуды пабегла. Праваахоўныя органы вядуць праверку па факце смерці.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула