БЕЛ Ł РУС

Французскі спецназ атачыў 8-тысячны гарадок каля аэрапорта Руасі-Шарль-дэ-Голь

9.01.2015 / 13:33

Сяргей Гезгала

Мяркуецца, што тэрарысты укрыліся ў друкарні ў гарадку Дамартэн-ан-Гаэль.

У небе над месцам захопу закладніка лётаюць верталёты. Фота Ройтэрз.

У небе лётаюць верталёты, на дарогах патрулі. Дзецям загадана заставацца ў школе, якая ўзятая пад ахову. Так сёння выглядае невялічкі гарадок Дамартэн-ан-Гаэль (Dammartin-en-Goele). Ён знаходзіцца на паўночны ўсход ад Парыжа, ля аэрапорта Руасі імя Шарля дэ Голя.

Як паведаміў прэс-сакратар Міністэрства ўнутраных спраў, паліцыя амаль пэўная, што два тэрарысты знаходзяцца там у друкарні CDT, што ў прамысловай зоне гарадка. Дамартэн-ан-Гаэль размешчаны ў дэпартаменце Сена і Марна.

Вядома, што бандыты захапілі закладніка. Яны ўзброеныя гранатамётамі і аўтаматамі.

У расстрэле журналістаў «Шарлі эбдо» падазраюць братоў Куашы — 34-гадовага і 32-гадовага французаў алжырскага паходжання, што раней ваявалі на баку «Аль-Кайды» ў Іраку.

Адзін з братоў у свой час адседзеў паўтара года строгага рэжыму за спробу далучыцца да ісламісцкай групоўкі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула