БЕЛ Ł РУС

Злачынец захапіў закладнікаў у Парыжы і патрабуе вызваліць братоў Куашы

9.01.2015 / 18:15

Зламыснік захапіў закладнікаў у краме кашэрных прадуктаў у ў 20-й акрузе Парыжа і патрабуе вызваліць братоў Саіда і Шэрыфа Куашы, якія падазраюцца ў нападзе на рэдакцыю часопіса Charlie Hebdo. Пра гэта паведамляе радыёстанцыя RTL.

У закладнікі захопленыя не менш за пяць чалавек. У ходзе перастрэлкі загінулі два чалавекі. Гэтую інфармацыю BBC News пацвердзілі ў паліцыі.

Паліцыя эвакуіруе мясцовых жыхароў у раёне Порт-дэ-Венсэнс, дзе ўзброены мужчына захапіў закладнікаў. Фота AFP.

Паводле інфармацыі паліцыі, злачынец — 32-гадовы Амедзі Кулібалі, мае дачыненне да забойства 8 студзеня супрацоўніцы паліцыі ў горадзе Манруж побач з Парыжам.

Паводле паведамленняў французскай паліцыі, зламыснік ўваходзіць у тую ж ісламскую групоўку, што і браты Куашы, якія ў гэты час заблакаваныя паліцыяй у прыгарадзе Парыжа. Па некаторых дадзеных, яны таксама ўтрымліваюць закладніка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула