БЕЛ Ł РУС

Trubetskoy, Akute, РСП, «Мутнаевока» і Haina на фестывалі «Даём рады»

13.01.2015 / 14:44

Nashaniva.com

У пятніцу 13 лютага ў мінскім клубе Re:Public Еўрарадыё падвядзе музычныя вынікі і ўзнагародзіць найлепшых музыкаў 2014 года.

На трэцяй цырымоніі ўручэння музычнай прэміі «Даём рады» сыграюць Trubetskoy, Akute, «Разбітае сэрца пацана», «Мутнаевока» і Haina.

«Намінанты прэміі будуць абвешчаныя пазней. Але абяцаем даць рады ў класічных намінацыях: «Гурт», «Альбом», «Дэбют», «Сольны выканаўца» і іншых. Да таго ж, мы вызначым, хто з музыкаў у гэтым годзе паўтарыў лётны подзвіг Аляксандра Памідорава, і які з гуртоў не патоне, нават сутыкнуўшыся з айсбергам, і па вялікім сакрэце раскажам, што ж адбывалася на беларускім бэкстэйджы цягам 2014-га года, а таксама мы рыхтуем сюрпрызы для наведвальнікаў імпрэзы», — абяцаюць арганізатары.

Кошт квіткоў: Першыя 50 — 170 000 рублёў Наступныя 200 — 210 000 рублёў Першыя 50 за столікі — 270 000 рублёў

Далей у залежнасці ад сітуацыі ў краіне кошт можа або застацца на такім самым узроўні, або крыху павысіцца па незалежных ад арганізатараў прычынах.

Набыць квіткі можна на кропках продажу:

- ГЦ «Купалаўскі», пав. 19 (час працы: 11.00-19.00, выхадны — панядзелак)

- ГЦ «Рыга», пав. 18 (час працы: 10.00-20.00, без выхадных)

- у клубе Re:public

- у падземным пераходзе на ст. м. Якуба Коласа

- паб-клуб «Графіці»(зав. Калініна, 16)

Крыху пазней яны з’явяцца ў інтэрнэце ў сетках Kvitki.by і Ticketpro.by.

«Даём Рады» у сацыяльных сетках:VK, FB

Даведка: +375 29 6490888

Інфармацыя: euroradio.fm

Супрацоўніцтва і акрэдытацыя: info@euroradio.fm

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула