БЕЛ Ł РУС

Баевікі ІД забілі дваіх «за шпіянаж на карысць Расіі»

13.01.2015 / 21:01

У сеціве з'явілася відэа, на якім баевікі «Ісламскай дзяржавы» забіваюць дваіх мужчын, якіх яны вінавацяць у шпіянажы на карысць Расіі.

Гэта абвінавачванне на відэа гучыць з вуснаў баевіка «Ісламскай дзяржавы», які гаворыць па-руску з прыкметным акцэнтам. Смяротны стрэл робіць дзіця, якому на выгляд менш за 14 гадоў.

Відэа неўзабаве было выдаленае парталам YouTube.

На відэазапісы адзін з мужчын, забітых баевікамі, называецца жыхаром Казахстана і кажа, што з'яўляецца супрацоўнікам Федэральнай службы бяспекі Расіі (ФСБ). Другі — чалавек са славянскім імем — сцвярджае, што працаваў «восем месяцаў на ФСБ супраць мусульман». Абодва таксама называюць імёны сваіх «куратараў».

ФСБ не каментуе сітуацыю.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула