«Брэшуць, як худы сабака на Месяц»: АТА абвяргае захоп Данецкага аэрапорта баевікамі
Прадстаўнік штаба Антытэрарыстычнай аперацыі Андрэй Лысенка абверг заяву лідара так званай «ДНР» Аляксандра Захарчанкі аб тым, што баевікі амаль захапілі Данецкі аэрапорт.
Пра гэта Лысенка сказаў на брыфінгу ў Кіеве, каментуючы заяву Захарчанкі, што 95% новага тэрмінала знаходзяцца пад кантролем баевікоў і яны ажыццяўляюць «зачыстку» аэрапорта ад украінскіх войскаў.
«Пра лідара баевікоў класік сказаў: «Брэша, як худы сабака на Месяц». Ён [Захарчанка] яшчэ ўчора паведамляў, што ўчора ўзялі аэрапорт, ужо ўсё нармальна, а сёння яны гатовыя яго вызваляць. Гэта непаслядоўна і нелагічна», — адзначыў Лысенка.