БЕЛ Ł РУС

Навукоўцы навучылі метал адбіваць ваду

22.01.2015 / 14:58

Аляксандр Арсёнаў

Спецыялісты Рочэрстарскага ўніверсітэта (Нью-Ёрк) Чунлей Гуа і Анатоль Вараб’ёў стварылі метал неверагоднай гідрафобнасці, распавядае Sploid.

Гідрафобнасць металічнай паверхні настолькі высокая, што кроплі вады літаральна адскокваюць ад яго, пакуль не трапяць на іншую паверхню.

Відэа параўнання з антыпрыгарным пакрыццём патэльні

Матэрыял створаны з дапамогай лазераў, хаця звычайна для стварэння гідрафобных паверхняў ужываюцца хімічныя пакрыцці. Такі метал дапаможа змагацца з абледзяненнем крылаў самалётаў альбо вырашаць санітарныя задачы.

Навукоўцы распавядаюць, што пачаткова быў створаны максімальна гідрафільны матэрыял, па якім вада расцякалася ледзь не насуперак гравітацыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула