БЕЛ Ł РУС

ААН: На ўсходзе Украіны загінулі 5 358 чалавек

3.02.2015 / 14:6

На ўсходзе Украіны загінулі ўжо мінімум 5 358 чалавек, паведаміў Вярхоўны камісар ААН па правах чалавека Зейд Раад аль-Гусейн.

Яшчэ 12 253 чалавек былі параненыя.

Толькі за апошнія тры тыдні студзеня загінулі прынамсі 224 грамадзянскія, паведамілі ў офісе Вярхоўнага камісара.

«Аўтобусныя прыпынкі і грамадскі транспарт, рынкі, школы і садкі, бальніцы і жылыя кварталы Данецкай і Луганскай абласцей сталі полем бою, што з'яўляецца відавочным парушэннем міжнароднага гуманітарнага права, якое рэгулюе паводзіны бакоў ва ўзброеным канфлікце», — заявіў Зейд Раад.

«Абарона грамадзянскіх людзей усімі бакамі канфлікту павінна мець прыярытэтнае значэнне. Усе парушэнні міжнароднага гуманітарнага права і права ў галіне правоў чалавека павінна быць старанна расследавана, а парушальнікі — прыцягнуты да адказнасці», — дадаў ён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула