БЕЛ Ł РУС

Вельмі сьпяшалася

18.01.2008 / 11:7

Nashaniva.com

Жыхарка Жабiнкi на чыгуначным пераезьдзе хацела праскочыць на чырвонае сьвятло, якое папярэджвае аб наблiжэньнi цягнiка… Машыну працягнула па рэйках некалькi кiлямэтраў.

Жыхарка Жабiнкi на чыгуначным пераездзе хацела праскочыць на чырвонае святло, якое папярэджвае аб наблiжэннi цягнiка… Машыну працягнула па рэйках некалькi кiламетраў.

i засталася без машыны, добра яшчэ, што жывой. Жыхарка Жабiнкi на чыгуначным пераездзе хацела праскочыць на чырвонае святло, якое папярэджвае аб наблiжэннi цягнiка. Але на самiм пераездзе машына нечакана заглохла, i тут жа паказаўся цеплавоз.

Жанчына выскачыла з аўтамабiля. На яе знакi машынiст адрэагаваць не мог, бо састаў рухаўся з хуткасцю больш за сто кiламетраў у гадзiну. І машыну працягнула па рэйках некалькi кiламетраў. Вядома, «Форд» пасля такога «марафону» ператварыўся ў металалом. А нядбайнаму вадзiцелю давядзецца заплацiць за пашкоджаны электравоз i кампенсаваць выдаткi чыгунцы за парушэнне графiка руху транспарту.

Яна Светава, zvyazda.minsk.by

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула