БЕЛ Ł РУС

У Харкаве падчас Маршу адзінства адбыўся магутны выбух, трое загінулі

22.02.2015 / 14:51

Unian.net

дададзена

У Харкаве падчас маршу адзінства адбыўся выбух каля мясцовага Палацу Спорту.

Пра гэта з месца падзеі паведамляюць журналісты IT-Sector.

«Калі актывісты выстройваліся калонай, каб ісці ў кірунку плошчы Свабоды, адбыўся магутны выбух. Шэсце паспела адысці літаральна на 100 метраў. На гэты момант вядома аб двух загінулых», — кажа журналістка.

Сярод пацярпелых — актывісты, міліцыянеры.

Пазней прэс-сакратар пракурора Харкаўскай вобласці Віта Дубовік заявіла, што на акцыі да гадавіны Еўрамайдану ў выніку выбуху загінулі 3 і пацярпелі каля 10 чалавек.

У калоне актывістаў спрацавала выбухоўка асколачнага дзеяння, пры гэтым яе тып пакуль невядомы, адзначае РБК-Украіна.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула