БЕЛ Ł РУС

Туск, Камароўскі, Грыбаўскайце і кіраўнікі яшчэ шасці дзяржаў прыехалі на Марш Годнасці ў Кіеве 

22.02.2015 / 15:20

Фота з фэйсбука Далі Грыбаўскайце.

У Кіеве прайшоў Марш Годнасці ў памяць людзей, якія загінулі на Майдане.

Акрамя прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі у першых шэрагах ішлі прэзідэнты Польшчы Браніслаў Камароўскі, Еўрапейскай Рады Дональд Туск, Літвы Даля Грыбаўскайце, Германіі, Славакіі, Грузіі, Малдовы, прэм'ер-міністры Эстоніі Андрус Ансіп, Латвіі Лаймдота Страўюма ды іншыя ганаровыя госці.

У шэсці ўзялі ўдзел каля 10 тыс. чалавек.

Пасля маршу кіраўнікі дзяржаў таксама правялі шэраг неафіцыйных сустрэч.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула