БЕЛ Ł РУС

Мінчанка аформіла на знаёмых 80 крэдытаў на мабільную тэхніку

23.02.2015 / 18:07

Аляксандр Арсёнаў

Беспрацоўная 20-гадовая мінчанка угаворвала знаёмых дапамагчы ў афармленні крэдытаў альбо проста крала пашпарты.

Агулам ад дзеянняў дзяўчыны пацярпелі 30 чалавек, распавядае прэс-афіцэр Першамайскага РУВД г. Мінска.

Спачатку дзяўчына аформіла на сябе тры крэдыты на мабільныя тэлефоны. Апараты яна практычна адразу прадала і магла аплаціць першыя ўнёскі па крэдытах. Затым яна стала хадзіць у госці да сябровак, у якіх незаўважна забірала пашпарты. На скрадзеныя дакументы яна афармляла крэдыты на мабільныя прылады, пашпарты затым вяртала.

Пасля дзяўчына стала прасіць дапамагчы з афармленнем крэдыту аднакласнікаў і проста знаёмых — казала, што не можа ўзяць крэдыт на сваё імя. Яна абяцала своечасова пагашаць крэдыт, часам выдавала распіскі. За афармленне крэдыту яна прапаноўвала 300-500 тысяч рублёў узнагароды.

Усяго дзяўчына аформіла на іншых людзей 80 гаджэтаў. Сваю віну яна прызнае, ужо знайшла працу і пачынае кампенсаваць шкоду.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула