Парашэнка распарадзіўся стварыць камісію па рэформе Канстытуцыі
Прэзідэнт Украіны падпісаў указ аб стварэнні Канстытуцыйнай камісіі, задачай якой стане распрацоўка рэформы асноўнага закона дзяржавы.
Падпісваючы ўказ, Парашэнка выказаў надзею, што праца камісіі дапаможа ўмацаваць судовую ўладу і прыняць антыкарупцыйныя меры.
Акрамя таго, будзе праведзена рэформа мясцовага самакіравання і дэцэнтралізацыя ўлады.
Да 12 сакавіка дэпутаты Вярхоўнай Рады, урад, Вярхоўны суд, юрыдычныя ВНУ, Акадэмія навук Украіны і іншыя арганізацыі павінны падаць прапановы па кандыдатурах, якія будуць іх прадстаўляць у Канстытуцыйнай камісіі.