БЕЛ Ł РУС

Рассельгаснагляд занепакоены ўраджаямі «беларускіх» яблыкаў

7.03.2015 / 17:28

Арцём Гарбацэвіч

Расійскае ведамства адзначыла незвычайны рост паставак беларускіх яблыкаў і патрабуе дазволу на інспекцыю магчымасцей беларускіх вытворцаў.

Рассельгаснагляд толькі з пачатку гэтага году выявіў больш падробных сертыфікатаў на імпартае харчаванне, якое паступае транзітам з Беларусі, чым за весь мінулы год — паведамленне аб гэтым з’явілася на сайце ведамства.

Асабліва адзначаецца незвычайны рост паставак беларускіх яблыкаў, больш за 60% з якіх паступае з Мінскай вобласці, дзе знаходзіцца склад часовага захоўвання РУП «Белмытсервіс».

«Прымая да ўвагі гэтыя абставіны, Сяргей Данкверт прапанаваў Леаніду Зайцу ў магчыма кароткі тэрмін вярнуцца да разгляду пытання аб арганізацыі сумеснага з Рассельгаснаглядам маніторынга прадукцыі, якая паступае на беларускі ўчастак вонкавай мяжы Мытнага саюза», — адзначае прэс-служба Рассельгаснагляду.

Апроч таго, расіяне хочуць «правесці інспекцыю магутнасцей прадпрыемстваў па вытворчасці яблыкаў на тэрыторыі Беларусі».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула