СМІ: Дадаеў распавёў, што Нямцова забілі «з-за крытыкі ісламу»
Падазраваны ў забойстве Барыса Нямцова Заур Дадаеў распавёў, з-за чаго было здзейснена забойства палітыка. Пра гэта паведамляе «Росбалт» са спасылкай на крыніцу ў праваахоўных органах.
Reuters.com
Па словах крыніцы, Дадаеў заявіў, што Нямцова забілі з-за негатыўных выказванняў аб мусульманах, якія пражываюць у Расіі, і ісламе ў цэлым.
«Фактычна Дадаеў прызнаўся ў арганізацыі гэтага злачынства. Таму нейкіх гучных выкрыццяў або затрыманняў у рамках расследавання чакаць не варта», — адзначыла крыніца.
Раней стала вядома, што кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў даручыў старанна расследаваць звальненне Дадаева з унутраных войск МУС Расіі.