БЕЛ Ł РУС

Пэдагогам захаваюць адпачынак 56 дзён

24.01.2008 / 16:55

Nashaniva.com

Урад падтрымаў ініцыятыву Мінадукацыі аб захаванні педагогам 56 дзён адпачынку.

Урад падтрымаў ініцыятыву Мінадукацыі аб захаванні педагогам 56 дзён водпуску. Аб гэтым сёння заявіў журналістам міністр адукацыі Беларусі Аляксандр Радзькоў.

Прапанову аб захаванні для педагогаў, якія непасрэдна заняты ў вучэбным працэсе, а таксама для кіраўнікоў навучальных устаноў працоўнага водпуску ў памеры 56 дзён Міністэрства абгрунтавала тым, што настаўнікі выкарыстоўваюць свой адпачынак для падрыхтоўкі да наступнага навучальнага года, папаўняючы веды па прадмету, вывучаючы новыя праграмы і дапаможнікі. У адпускныя дні яны таксама арганізуюць розныя спартыўныя мерапрыемствы для вучняў, дапамагаюць у рамонце школы, а сельскія настаўнікі працуюць на прышкольных зямельных участках.

Аляксандр Радзькоў адзначыў, што «ў педагогаў (кіраўнікоў гурткоў, акампаніятараў, некаторых іншых спецыялістаў), якія непасрэдна не працуюць з дзецьмі, водпуск будзе меншы».

БЕЛТА

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула