БЕЛ Ł РУС

Пад Харкавам адбыўся выбух на чыгунцы

11.03.2015 / 08:44

У Харкаўскай вобласці на маршруце руху цягніка Лісічанск — Харкаў адбыўся выбух, пацярпелых няма.

Як паведамляе МУС Украіны, машыніст пачуў хлапок і вымушаны быў затармазіць. Падчас агляду цягніка выявілася, што пад адным з вагонаў пашкоджана чыгуначнае палатно, пацярпеў і сам цягнік.

За апошнія некалькі месяцаў у Харкаўскай вобласці адбыліся некалькі выбухаў. Апошні такі інцыдэнт здарыўся 6 сакавіка, тады выбухнуў аўтамабіль камандзіра спецыяльнага батальёна патрульнай службы міліцыі «Слабажаншчыны» Андрэя Янголенка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула