БЕЛ Ł РУС

Арганізоўваецца кругласутачная малітва за Беларусь: абяры сваю гадзіну, каб маліцца за Радзіму

12.03.2015 / 21:19

З 12 красавіка — свята Божай Міласэрнасці — па ініцыятыве хрысціянскіх вернікаў розных канфесій распачынаецца «Няспынная малітва за Беларусь». Кругласутачная непарыўная малітоўная чарга будзе складацца мінімум з 168 чалавек, кожны з якіх на працягу адной гадзіны раз на тыдзень моліцца за краіну.

Арганізатары заклікаюць вернікаў далучацца да ініцыятывы і выбіраць сваю гадзіну (напрыклад, пятніца з 14.00 да 15.00). 

 

Запіс па тэлефоне +375 29 593 71 60 альбо праз пошту malitvazabielarus@gmail.com

Гадзіны, якія ўжо занятыя, можна паглядзець тут»»

«Будзьма маліцца, пакуль Беларусь не аздаравіцца. Беларусь патрабуе нашай малітвы!» — заклікаюць арганізатары.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула