Радыкальная Аляксандра Баярына пра архітэктуру, геяў і фемінізм — відэаінтэрв'ю
Абмяркоўвайце, спрачайцеся!
Дызайнер, архітэктурны крытык — і гуру беларускіх радыкалаў — Аляксандра Баярына ў жывым эфіры адказала на пытанні чытачоў «Нашай Нівы» ды вядучага Стася Карпава.
Праз тэхнічныя накладкі ўступнае слова Стася Карпава не трапіла ў запіс, таму прыводзім яго тут:
«Многія людзі патрабуюць ад гасцей анлайн-перадачы нейкіх даведак пра прафпрыдатнасць. Дапусцім, у нас у гасцях крытык, а чытачы кажуць нешта тыпу: «А што вы пабудавалі, а дзе вашыя хмарачосы?».
Усё гэта не важна, разумееце? Ёсць хмарачосы ці няма. Калі я запрашу кулінарнага крытыка — я не буду прасіць яго захапіць з сабою дранікі ўласнай вытворчасці.
Дапусцім, на 2005 год майго выпуска на кафедры тэорыі літаратуры не было ніводнага пісьменніка. Бо і гэта не важна.
Я запрашаю і збіраюся запрашаць людзей, чые думкі і тэксты наштурхоўваюць на развагі мяне. І калі я бачу, што гэты чалавек праз свае погляды, якія належаць менавіта яму, уплывае і цікавы многім — я лічу патрэбным яго запрасіць на гутарку. Мне глыбока напляваць на ягоныя рэгаліі, вы разумееце?
Вось гэтая фраза пра тое, «хто прызначыў вас паэтам», была смешнай ужо ў часы Бродскага і падазраю, што была смешнай заўсёды.
Я не збіраюся цягнуць сюды людзей, якія будуць вучыць вас, як правільна ужываць урыну ці анальна лячыцца агуркамі. Ніякіх дырэктываў, ніякіх шаманаў і мудакаватых экстрасэнсаў. Я буду запрашаць людзей, з якімі кожнаму было б цікава пагаварыць, бо у працэсе мыслення адна карысць і ніякай шкоды.
1. Праспект як шнар на твары горада.
2. «У здаровым горадзе ёсць помнікі ўсіх стылей: ад готыкі да хайтэку».
5. «Улада абслугоўвае савецкі светапогляд, які мы нясём у сабе».
6. Ці ёсць у нас архітэктары, якія ствараюць годныя праекты?
7. Чаму мы любім замежжа, а турысты любяць Мінск.
8. Баярына пра будынак бібліятэкі.
9. Як дасягнуць сучаснай архітэктуры?
Пытанні чытачоў:
10. Калі Мінск вызваліцца ад гранітна-бетоннага палону?
13. «Савецкае горадабудаўніцтва было на вельмі высокім узроўні»