БЕЛ Ł РУС

БАТЭ ня змог прабіцца ў фінал Кубку Садружнасьці

25.01.2008 / 18:04

ЗП

У паўфінале ён саступіў азэрбайджанскаму «Хазару».

Чэмпіён Беларусі барысаўскі БАТЭ сёньня прайграў у паўфінале Кубку Садружнасьці азэрбайджанскаму «Хазару» і вылецеў з далейшага розыгрышу турніру.

Першы тайм не парадаваў балельшчыкаў забітымі галамі. На 71‑ай хвіліне азэрбайджанцы адкрылі лік, але роўна праз хвіліну Віталь Радзівонаў яго аднавіў — 1:1. Пераможны гол супернікі забілі за дзьве хвіліны да фінальнага сьвістку — 1:2.

Такім чынам, барысаўская каманда заняла на турніры 3‑4 месца. Супернік «Хазару» па фінале вызначыцца сёньня ў гульні літоўскага «Каўнасу» і ўзбэцкага «Пахтакору».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула