БЕЛ Ł РУС

Таццяна Барысік. Свет маіх захапленняў

18.03.2015 / 23:13

Nashaniva.com

Хтось вышывае крыжыкам, хтосьці гуляе з мячыкам.
Я маю іншую забаўку — смецце лаўлю падсачыкам!
Рэшткі смярдзючай рыбіны, ліня ці карася,
Трэскі, прэзерватывы, здохлае парася.
Ягады, мабыць з кампоту, памперсаў цэлы стос…
Дзень ля вады стаяла б, дык назбірала б воз!
З пластыку шкамутанага пілі віно калісьці…
Брудны цяжкі падсачык — далей няма куды плысці!
Рухам дакладным адкіну гора ці шчасцейка нечае.
Плюшчаныя стаканчыкі — долечка чалавечая…

2015

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула