БЕЛ Ł РУС

Выкладчык ЕГУ абараніў у Польшчы доктарскую пра афганцаў Беларусі

24.03.2015 / 10:31

Культурны антраполаг і выкладчык Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (ЕГУ) Сцяпан Стурэйка паспяхова абараніў доктарскую дысертацыю ў Інстытуце этналогіі і культурнай антрапалогіі Ягелонскага ўніверсітэта (Кракаў, Польшча).

Дысертацыя «Сямейныя і грамадскія традыцыі афганцаў у Беларусі (канец XX — пачатак XXI ст.) ёсць працягам доўгага навукова-даследчага праекта пра афганцаў, якія жывуць у Беларусі.

«Гэта нешматлікая, але ўнікальная супольнасць, да таго ж досыць замкнёная, таму мая праца — наватарскае антрапалагічнае даследаванне. У працы разглядаюцца праблемы інтэграцыі мусульман у хрысціянскае грамадства, змена ідэнтычнасці і спосабы захавання культурных традыцый», — тлумачыць С.Стурэйка.

«Я ганаруся тым, што атрымаў навуковую ступень ад еўрапейскага ўніверсітэта, заснаванага ў сярэднявеччы, аднаго з найістотнейшых акадэмічных асяродкаў у рэгіёне», – дадае ён.

Сцяпан Стурэйка выкладае ў ЕГУ з 2008 года. Сярод яго курсаў — «Асновы музеязнаўства», «Уводзіны ў культурную антрапалогію», «Тураперэйтынг», «Нерухомая спадчына: тэорыі, выкарыстанне і развіццё» і «Сацыяльная геаграфія турызму».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула