БЕЛ Ł РУС

Запазычанасць беларусаў банкам вырасла да 63 трыльёнаў рублёў

29.03.2015 / 18:22

Запазычанасць па крэдытах, выдадзеных банкамі фізічным асобам, на 1 лютага склала Br63 трлн.

Такія даныя прыведзеныя ў рэгіянальным выпуску бюлетэня банкаўскай статыстыкі Нацыянальнага банка.

Запазычанасць па крэдытах павялічылася па ўсіх абласцях, акрамя Мінскай, Магілёўскай абласцей і Мінска, дзе зафіксавана зніжэнне ад 0,5% да 0,7%.

Што тычыцца юрыдычных асобаў, то іх доўг па банкаўскіх крэдытах у студзені вырас на Br39,5 трлн, або на 15,7%.

У цэлым запазычанасць па крэдытах беларускіх банкаў за студзень вырасла на 12,6% і на 1 лютага склала Br353,5 трлн. Павелічэнне зафіксавана ва ўсіх абласцях і ў Мінску ў межах ад 7,2% да 16,4%.

Запазычанасць па крэдытах, выдадзеных на будаўніцтва (рэканструкцыю) і набыццё жылля, за студзень павялічылася на Br600 млрд, або на 1,2% і на 1 лютага склала Br52,6 трлн. Рост назіраўся ва ўсіх абласцях і Мінску — ад 0,4% да 2%.

Пры гэтым у агульным аб'ёме запазычанасці па крэдытах доля праблемнай ў студзені павялічылася на 0,26% і на 1 лютага 2015 года склала 1,73%.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула