У Расіі абмежавалі доступ да відэахостынга Vimeo
Генеральная пракуратура Расіі запатрабавала ад Раскамнагляду ўнесці відэахостынг Vimeo ў рэестр забароненых сайтаў.
Прычынай блакавання стаў відэаролік «Ісламскай дзяржавы» «Полымя вайны».
У паведамленні гаворыцца, што па тэхнічных прычынах блакуецца ўвесь сайт, паколькі забараніць доступ да асобных старонак немагчыма.
На момант публікацыі навіны адкрыць відэахостынг ўсё яшчэ можна было пры дапамозе некаторых аператараў сотавай сувязі.