БЕЛ Ł РУС

«БПС-Сбербанк» выбраў старшынёй назіральнай рады Пятра Пракаповіча

3.04.2015 / 21:12

ЯМ

Старшынёй назіральнай рады «БПС-Сбербанка» абраны Герой Беларусі Пятро Пракаповіч. Пасаду ён займеў падчас сходу акцыянераў банка.

Прызначэнне Пракаповіча на гэтае месца Аляксандр Лукашэнка «спрагназаваў» яшчэ ў снежні 2014 года, звальняючы таго з пасады віцэ-прэм'ера.

Раней назіральную раду беларускага банка ўзначальваў 47-гадовы расеец Сяргей Гаркоў, намеснік старшыні праўлення расійскага «Сбербанка». Гаркоў — адзіны топ-менеджар «Юкаса» Міхаіла Хадаркоўскага, які пазбегнуў судовага пераследу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула