БЕЛ Ł РУС

ЗША: Белы дом і Дзярждэп абясточаны ў выніку аварыі

7.04.2015 / 20:28

Шэраг урадавых будынкаў у Вашынгтоне, уключаючы Белы дом, Капітолій, Дзярждэпартамэнт і міністэрства юстыцыі, абясточаныя ў выніку аварыі.

У Дзярждэпартаменце ў момант адключэння электрычнасці праходзіў штодзённы брыфінг афіцыйнага прадстаўніка Мэры Харф.

Як паведамляе Reuters, Капітолій перайшоў на рэзервовае энергазабеспячэнне.

Усе аб'екты знаходзяцца ў цэнтральнай частцы Вашынгтона. Прычыны аварыі пакуль невядомыя.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула