БЕЛ Ł РУС

Керы сустрэўся з кіраўніком МЗС Кубы

10.04.2015 / 07:16

Nashaniva.com

Дзяржсакратар ЗША Джон Керы сустрэўся з кіраўніком МЗС Кубы Бруна Радрыгесам у Панаме. Гэта першая за 50 гадоў афіцыйная сустрэча кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў дзвюх краін.

Дыпламаты праводзяць перамовы ў рамках «Саміту Амерык», які адкрыўся ў чацвер у Панаме.

Як чакаецца, у пятніцу ў рамках саміту павінна адбыцца сустрэча прэзідэнта ЗША Барака Абамы з кубінскім лідарам Раулем Кастра.

Раней паведамлялася, што Дзярждэпартамэнт ЗША рэкамендаваў Абаму выключыць Кубу з спісу краін, якіх улады ЗША лічаць спонсарамі тэрарызму.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула