Прэм'ер Польшчы адмовілася ехаць на парад у Маскву
Прэм'ер урада Польшчы Эва Копач не паедзе на парад Перамогі ў Маскву 9 мая. Пра гэта ў чацвер, 9 красавіка, паведаміла афіцыйны прадстаўнік польскага ўрада Мальгожата Кідава-Блонска.
На яе думку, нягледзячы на адсутнасць афіцыйнага абгрунтавання адмовы ад візіту, расійскі бок дакладна ведае прычыну адхіленняў запрашэнняў.
Таксама ўчора заявілі, што не паедуць на парад у Маскву прэзідэнты Харватыі і Аўстрыі.
Такім чынам ад удзелу ў парадзе Перамогі 9 мая ў расійскай сталіцы адмовіліся амаль усе еўрапейскія лідары, апроч кіраўніка Чэхіі Мілаша Зэмана.