БЕЛ Ł РУС

Магілёўская фабрыка нарошчвае выпуск чырвона-зялёных бутаньерак, але працягвае вырабляць і «георгіеўскія»

14.04.2015 / 11:24

Nashaniva.com

Стужкі з яблыневымі кветкамі можна набыць у крамах «Cтужка». Пакунак з 25 штук каштуе 14 300 рублёў.

Пашыраецца выпуск чырвона-зялёных бутаньерак з кветкай яблыні. Як паведамілі на магілёўскай фабрыцы «Стужка», там цяпер вырабляюць да 5000 бутаньерак штодзень.

Бутаньеркі з кветкай яблыні былі задуманыя як неканфрантацыйны заменнік расійскім георгіеўскім стужкам. Такая патрэба ўзнікла пасля таго як чорна-аранжавая стужка стала выкарыстоўвацца імперскімі сіламі.

Бутаньерку з кветкай яблыні масава ўжывае на сваіх акцыях Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі (БРСМ). Ён спалучыў гэты знак з ініцыятывай па высадцы яблыневых садоў. У вёсках садзяць па 70 шчэпаў — па колькасці гадоў пасля Перамогі. У гарадах — хоць па некалькі сімвалічных дрэўцаў.

У пасадцы дрэваў у Інстытуце пагранічнай службы ўзяў удзел першы сакратар БРСМ Андрэй Белякоў (на фота злева).

Стужкі з яблыневымі кветкамі можна набыць у крамах «Cтужка». Пакунак з 25 стужак каштуе 14 300 рублёў.

Георгіеўскія стужкі таксама прадаюцца ў крамах «Стужкі», а вось нацыянальных бел-чырвона-белых няма — забароненыя. Затое ёсць шматлікія, розныя стужкі ў выглядзе нацыянальнага арнамента.

фота Кірылы Хілько

Трэба адзначыць, што разам з яблыневай стужкай у крамах «Стужка» прадаюцца і звычайныя георгіеўскія, фота Кірылы Хілько

фота Кірылы Хілько

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула