БЕЛ Ł РУС

Кадры нумару

13.04.2006 / 23:13

Nashaniva.com

9 красавіка Вербную нядзелю сьвяткавалі каталікі, 16-га — праваслаўныя.

Фота Андрэя Лянкевіча

У часе трансьляцыі інаўгурацыі А.Лукашэнкі на канале «Euronews» і нават на БТ (праўда, там буйным плянам твар паказвалі ўсяго пару хвіляў) можна было бачыць, што кіраўнік дзяржавы выглядаў стомлена, хваравіта, у яго былі выразныя мяшкі пад вачыма (фота ўверсе). Дзяржаўныя газэты зьмясьцілі здымкі з інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі моцна падрэтушаванымі (ніжняе фота). Гэта выклікала новую хвалю чутак пра стан здароўя А.Лукашэнкі. Прычына ў тым, што стан здароўя кіраўніка дзяржавы ў Беларусі, як колісь у СССР, застаецца дзяржаўнай таямніцай, у адрозьненьне ад краінаў Эўропы, дзе ён зьяўляецца фактам публічным. Прадстаўнікі Адміністрацыі прэзыдэнта апошнія тыдні заяўлялі, што стан здароўя кіраўніка дзяржавы выдатны.

Фота з Інтэрнэту

Першая паласа «СБ»

Антон Філімонаў (на фота ў цэнтры), сын забітай у 2004 Веранікі Чаркасавай, у панядзелак быў асуджаны на 2,5 гады з адтэрміноўкай па абвінавачаньні ў падробцы грошай. Яго суўдзельнікі атрымалі па два гады.

Фота

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула