БЕЛ Ł РУС

З цэнтру сталіцы прыбіраюць рэклямныя шчыты

5.02.2008 / 14:03

Nashaniva.com

У загадзе гаворыцца, што канструкцыі мусяць прыбраць за тры дні. Патрабаваньне абгрунтоўваецца пастановай ураду.

На мінулым тыдні Камітэт архітэктуры і горадабудаўніцтва Менгарвыканкаму загадаў дэмантаваць рэклямныя канструкцыі на праспэкце Машэрава (б. вул.Варвашэні). У загадзе гаворыцца, што канструкцыі мусяць прыбраць за тры дні. Патрабаваньне абгрунтоўваецца пастановай ураду.

Пакуль гаворка ідзе пра дэмантаж шчытоў ад вуліцы Куйбышава да скрыжаваньня з вуліцамі Даўмана і Старажоўскай.

У рашэньні Менгарвыканкаму адзначаецца, што дэмантаж мусова правесьці «ў сувязі з архітэктурна‑горадабудаўнічай неабходнасьцю, выкліканай правядзеньнем у месцы разьмяшчэньня сродку вонкавай рэклямы работ па забудове, добраўпарадкаваньні тэрыторый, сацыяльна‑палітычных мерапрыемстваў».

Паводле Marketing.by

Фота Андрэя Лянкевіча

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула