БЕЛ Ł РУС

Жыхарка Менску крала грошы ў менскіх банкаў

6.02.2008 / 17:23

Nashaniva.com

Жанчына стварыла падабенства фінансавай піраміды.

Справа на падставе ч. 4 арт. 209 Крымінальнага кодэкса Беларусі (махлярства, учыненае ў асабліва буйным памеры) распачата папярэднім расследаваннем Маскоўскага РУУС Мінска ў дачыненні да мясцовай жыхаркі.

Як паведамілі БелаПАН у ГУУС Мінгарвыканкама, жанчына стварыла падабенства фінансавай піраміды. Пад выглядам атрымання крэдытаў на спажывецкія патрэбы, якія яна вяртаць не збіралася і была ў не стане, завалодала сродкамі шасці найбуйнейшых сталічных банкаў. Акрамя таго, ахвярай махляркі сталі сем грамадзян, у якіх яна пазычала грошы. Дзякуючы выкарыстанай смехе з адным банкам жанчына ўсё‑такі здолела разлічыцца.

Агульная сума выкрадзенага перавышае 73 млн. рублёў.

Учыненню злачынства, як зазначылі ў ГУУС Мінгарвыканкама, садзейнічала тое, што ў перыяд незаконнай дзейнасці махляркі служба бяспекі канкрэтнага банка не магла мець звестак сваіх калег з іншых банкаў.

Падазроная знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе.

БелаПАН

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула