БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка: Беларусь можа мабілізаваць паўмільёна чалавек

29.04.2015 / 15:00

Nashaniva.com

Лукашэнка заяўляе, што Беларусь гатовая мабілізаваць паўмільёна беларусаў.

«Міжнародная абстаноўка абавязвае ўмацоўваць абараназдольнасць краіны. Вы павінны быць спакойныя. Мы маем планы ў выпадку абвастрэння сітуацыі падняць і узброіць паўмільёна беларусаў», — заявіў А.Лукашэнка падчас Паслання да беларускага народа і парламента ў сераду 29 красавіка.

«Гэта дастатковая сіла для таго, каб супрацьстаяць любым задумам, спробам агрэсіўнасці супраць Беларусі», — падкрэсліў ён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула