БЕЛ Ł РУС

У Інтэрнэт выклалі фота перахопу расійскіх самалётаў над Балтыкай

30.04.2015 / 11:32

Nashaniva.com

У сеціве з'явіліся фота таго, як іспанскія знішчальнікі Typhoons суправаджаюць вайсковыя самалёты РФ у небе над Балтыкай.

Фотаздымкі прыводзіць выданне The Aviationist.

Як адзначаецца, іспанскія знішчальнікі ўваходзяць у Місіі паветранай паліцыі НАТА ў краінах Балтыі.

Нягледзячы на тое, што больш дэталёвай інфармацыі аб фота няма, то, што яны паказваюць два Су-34, прынамсі адзін Су-27 і адзін Ан-26, можа сведчыць пра тое, што здымкі былі зробленыя 21 сакавіка, калі два Ан-26, два Су-27, а таксама два Су-34 былі ідэнтыфікаваныя ў небе над Балтыкай паводле дадзеных міністэрства абароны Латвіі.

У той жа час, як адзначае аўтар публікацыі, не выключана, што фота маглі быць зроблены і ў іншы дзень.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула