БЕЛ Ł РУС

На будаўніцтва саркафага над Чарнобыльскай АЭС далі грошай Кувейт і Бразілія

30.04.2015 / 13:58

УШ

29 красавіка ў Лондане прайшла міжнародная канферэнцыя краін-донараў, на якой было сабрана 530 з неабходных 615 млн еўра.

Прадстаўнік Германіі, якая старшынствуе на канферэнцыі, выказаў упэўненасць, што праблему фінансавання будаўніцтва новага саркафага можна лічыць вырашанай.

Сем вядучых індустрыяльных краін выдзелілі 95 млн еўра, Еўракамісія — 70 млн. Асноўную частку сумы — 350 млн еўра — дае Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця (ЕБРР). Яшчэ 15 млн еўра выдзеляць Данія, Аўстрыя, Кувейт і Бразілія. Расія і Кітай таксама унясуць сродкі, але дакладныя сумы пакуль не агучваюцца. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула