БЕЛ Ł РУС

Андрэй Федарэнка атрымае «Глінянага Вялеса» 7 мая

6.05.2015 / 00:25

Nashaniva.com

Літаратурную ўзнагароду Таварыства Вольных Літаратараў празаіку прынесла яго кніга «Ціша» («Мастацкая літаратура», 2014).

Інаўгурацыйная вечарына адбудзецца 7 траўня ў сталічным музеі Петруся Броўкі (вул. Карла Маркса, 30).

У імпрэзе возьмуць удзел: Алесь Аркуш, Эдуард Акулін, Міхась Баярын, Валеры Гапееў, Аксана Данільчык, Леанід Дранько-Майсюк, Алесь Емельянаў, Югася Каляда, Максім Клімковіч, Аксана Спрынчан, Ілля Сін, Ігар Сідарук, Сяргей Харэўскі.

У музычнай частцы імпрэзы выступяць: Эдуард Акулін, Вольга Акуліч, Яраш Малішэўскі.

Пачатак імпрэзы а 17.30.

Уваход вольны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула