БЕЛ Ł РУС

Сустрэча з пісьменнікам і журналістам Віктарам Марціновічам у Вільні — 13 мая

12.05.2015 / 13:01

Nashaniva.com

Студэнцкае прадстаўніцтва арганізавала сустрэчу з вядомым пісьменнікам, аўтарам нашумелага рамана «Мова», журналістам і падарожнікам Віктарам Марціновічам.

«Напэўна шматлікія з нас задаюцца пытаннем пра тое, што ж мы будзем рабіць пасля заканчэння ўніверсітэта: вяртацца ў Беларусь або шукаць свой шлях за мяжой?», — гаворыцца ў суполцы прадстаўніцтва ў vk.com.

«Літаральна нядаўна Віктар скончыў сваё літаратурнае турнэ па Еўропе і будзе рады падзяліцца сваімі меркаваннямі на гэты конт. Акрамя ўсяго іншага, вы зможаце не толькі задаць любое з пытанняў паспяховаму пісьменніку наконт яго кар'еры, жыцця і творчасці, але таксама адкрыць для сябе адзін з малавядомых бакоў Марціновіча-вандроўніка».

Таму запрашаем усіх ахвотных далучыцца да цікавай гутаркі ў сераду 13 мая ў 18:00 у 302 аўдыторыі корпуса ЕГУ (Вільня, Valakupiu, 5).

Колькасць месцаў абмежавана! Рэгіструйцеся па адрасе: kuchynski.dzianis.12@student.ehu.lt

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула