БЕЛ Ł РУС

Фінміліцыя завяла дзве крымінальныя справы па факце банкруцтва ЗАТ «Дэльта Банк»

14.05.2015 / 09:50

Фінансавая міліцыя завяла дзве крымінальныя справы па прыкметах наўмыснай эканамічнай неплацежаздольнасці і утойвання банкруцтва ЗАТ «Дэльта Банк».

З 2012 па 2014 год »Дэльта Банк» размясціў у еўрапейскіх фінансавых установах $ 35 млн, якія прызначаліся для вяртання ўкладаў і налічэння працэнтаў па іх. Затым па ланцужку банкаўскіх аперацый грашовыя сродкі паступалі ў адрас замежнай кампаніі, якая знаходзіцца ў Белізе (афшорная дзяржава ў Цэнтральнай Амерыцы). Таксама ўстаноўлена, што банк не падаваў у Нацыянальны банк справаздачы па распараджэнні актывамі, што прывяло да скажэння нарматываў бяспечнага функцыянавання фінансавай установы.

Высвятляюцца падазраваныя ў незаконных банкаўскіх аперацыях.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула