БЕЛ Ł РУС

У Беларусі пачалі прадавацца ўкраінскія бліны «Бендэрыкі» ФОТАФАКТ

20.05.2015 / 15:22

МН

Тыя, хто набывае харчовыя паўфабрыкаты, маглі заўважыць, што ў крамах Беларусі з'явілася цікавая блінная прадукцыя «Бендэрыкі». Супадзенне? Наўрад ці. 

Завод па вытворчасці паўфабрыкатаў знаходзіцца ў Адэсе. 

Гатуюцца паўфабрыкаты вельмі проста. На папярэдне распаленую патэльню выкладаюцца бліны і смажацца да залацістай скарыначкі 7-8 хвілін. А як зрабіць бендэрыкі ў хатніх умовах? І чым яны ўвогуле адрозніваюцца ад бліноў як такіх?

Бендэрыкі — гэта такі від бліноў: трохкутныя, з сырым фаршам. Фарш проста размазваецца па паверхні блінца, затым блінец складаюць у трохкутнік, мачаюць у яйка і абсмажваюць да румянай гатоўнасці. Смаката!

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула