БЕЛ Ł РУС

Дзярждэп: У ЗША няма планаў па размяшчэнні супрацьракетнай абароны ва Украіне

21.05.2015 / 07:57

Сістэмы ПРА могуць знаходзіцца толькі на тэрыторыі НАТА

«У ЗША і НАТА няма планаў размяшчаць сістэмы СРА ва Украіне. Я не разумею, што яны (Украіна) мелі на ўвазе. Добра вядома, што ўсе існуючыя, а таксама планаваныя для размяшчэння элементы сістэмы СРА знаходзяцца і могуць знаходзіцца толькі на тэрыторыі краін альянсу», — заявіла Харф.

Акрамя таго, Харф адзначыла, што сістэмы СРА не з'яўляюцца зброяй, накіраванай супраць Расіі. У першую чаргу, яны разлічаны на пагрозу з Блізкага Усходу.

Адзначым, сакратар РНБА Украіны Аляксандр Турчынаў у інтэрв'ю «Укрінформ» заявіў, што не выключае пачатак кансультацый адносна размяшчэння на сваёй тэрыторыі кампанентаў СРА.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула