БЕЛ Ł РУС

Мінгандлю вынесла 21 прадпісанне інтэрнэт-магазінам, якія гандлююць спартыўным харчаваннем

21.05.2015 / 10:35

Міністэрства гандлю вынесла 21 прадпісанне пра ўстараненне парушэнняў правоў спажыўцоў і правілаў гандлю інтэрнэт-магазінам, якія незаконна гандлявалі спецыялізаванай харчовай прадукцыяй для спартсменаў. 

Як паведаміла прэс-служба ведамства, «праводзіцца праца па прыцягненні парушальнікаў да адміністрацыйнай адказнасці». 

Мінгандлю нагадвае, што правіламі продажу тавараў пры ажыццяўленні рознічнага гандлю па ўзорах (у інтэрнэт-магазінах. — БелаПАН.), зацверджаных пастановай Савета міністраў № 31 ад 15 студзеня 2009 года, не дапускаецца продаж па ўзорах па-за гандлёвым аб'ектам спецыялізаванай харчовай прадукцыі для харчавання спартсменаў. 

«Гэтая норма ўведзена ў мэтах абароны правоў спажыўцоў у частцы забеспячэння якасці і бяспекі прадукцыі, якая рэалізуецца», — адзначылі ў міністэрстве. Парушэнне заканадаўства мае вынікам адміністрацыйную адказнасць.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула