БЕЛ Ł РУС

Макей прыбыў у Рыгу на саміт Усходняга партнёрства

21.05.2015 / 19:44

Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей прыбыў у Рыгу для ўдзелу ў саміце ініцыятывы «Усходняе партнёрства».

Кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства прыме ўдзел у афіцыйным прыёме ад імя прэзідэнта Латвіі Андрыса Берзіньша ў гістарычным цэнтры Рыгі, паведамляе БелТА.

Асноўныя мерапрыемствы саміта адбудуцца ў латвійскай сталіцы 22 мая.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула